Двое мясцовых жыхароў райцэнтра пахуліганілі.
Кампанія распівала гарэлку ў гаражы. У адзін момант аднаму з мужчын спатрэбілася прыбіральня. Пасля яму не спадабаўся аўтамабіль, што стаяў побач. Адным ударам рукі ён разбіў лабавое шкло.
Тут з гаража выйшаў яшчэ адзін удзельнік застолля. Са словамі «А чым я горшы» ён далучыўся да знаёмага. Кулакамі яны разбілі бакавыя шкельцы.
Пасля з гаража выйшаў яшчэ адзін кампаньён. Спрабаваў спыніць сяброў, таму што машына належыць агульнаму знаёмаму. Адзін з хуліганаў пагадзіўся, а другі пачаў збіваць маладога чалавека, які спрабаваў іх спыніць.
Падазраваныя 1987 і 1982 гадоў нараджэння і раней не судзімыя. Аднаго з іх прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю.
Пацярпелы 1992 года нараджэння.





