На вул. Акадэмічнай раніцай 24 мая сутыкнуліся матацыкл і аўтамабіль, паведаміла Мінск-Навінам начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Аляксандра Папова.
Матацыкліст рухаўся ад вул. Сурганава ў бок вул. Сталетава і ў нейкі момант сутыкнуўся з «Рэно», што рухаўся ў спадарожным кірунку і прытармазіў для выканання павароту. 26-гадовы кіроўца байка атрымаў траўмы, яго павезлі ў бальніцу.





