Пасольства Бразіліі ў Мінску інфармуе, што з 3 чэрвеня гэтага года ў дыпмісіі адкрываецца консульскі аддзел, паведамілі БелТА ў амбасадзе.
У сувязі з гэтым пасольства Бразіліі ў Маскве перастане мець консульскую юрысдыкцыю ў дачыненні да Беларусі.
Час працы: з панядзелка па чацвер з 10:00 да 12:00 і з 13:00 да 15:00, пятніца з 10:00 да 13:00.





