У мінулым годзе пераможцам прэміі стаў Уладзімір Арлоў, фота Сяргея Гудзіліна
Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча і Польскі Інстытут у Мінску абвяшчаюць восьмы сезон Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.
Заяўка на Прэмію павінна ўтрымліваць наступныя звесткі і матэрыялы:
— інфармацыю пра намінатара, што вылучае кнігу на Прэмію: імя, прозвішча ці назва арганізацыі, кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail;
— кароткую творчую біяграфію аўтара (або кожнага з калектыву суаўтараў) і кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail;
— поўную назву, анатацыю, месца і год выдання і ISBN кнігі;
— кнігу ў электроннай версіі і ад 2 да 7 папяровых асобнікаў кнігі (калі яна выходзіла на паперы);
— выяву вокладкі кнігі ў электроннай версіі (фармат jpg, png);
— калі кніга трапляе ў Кароткі спіс, то намінатар цягам 7 дзён пасля абвяшчэння Кароткага спісу абавязаны прадаставіць урывак з кнігі да 10 тысяч знакаў, які можа быць апублікаваны або прадстаўлены публічна аргкамітэтам Прэміі.
Папяровыя асобнікі кніг неабходна перадаць на сядзібу Саюза беларускіх пісьменнікаў да 14 чэрвеня, а таксама на электронны адрас: [email protected].
Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі Гедройца адбудзецца 25 верасня 2019 года ў арт-прасторы ZALA #2 ў Палацы мастацтва (Мінск, вул. Казлова, 3).
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зміцер Бартосік, Уладзімір Арлоў.





