Дзяржынскі і Шагал — дзве цэнтральныя постаці новага, майскага нумара «Нашай гісторыі».

Абодва нашы землякі, абодва нарадзіліся ў Беларусі, сфарміраваліся тут і, кожны па-свойму, насілі гэтую зямлю ў сваёй душы да канца сваіх дзён.

Дзяржынскі — на вокладку мы выбралі яго юнацкае фота, дзе ён такі хіпстар-хіпстар — пачынаў як ідэаліст, дайшоў да фанатызму, а скончыў як расчараваны прагматык.

У маладосці захапляўся Каліноўскім, а пад канец жыцця стаў Мураўёвым-Вешальнікам. І адназначна быў тым, дзякуючы каму бальшавіцкая Расія ўтрымалася. Фелікс Дзяржынскі ненавідзеў імперскасць, але стварыў спецслужбу, якая стала каркасам імперыі новага фармату.

Вельмі цікавыя звесткі пра Дзяржынскага сабралі Андрэй Скурко і Васіль Герасімчык.

Яшчэ ў нумары стартуе новы комікс — гэта будзе мегакомікс! — пад назвай «СуперБеларусь».

А калі вы прачытаеце наш артыкул пра Шагала, вы даведаецеся не толькі яго біяграфію, але і значэнне сімвалаў, якімі насычаныя яго карціны, і чаму ягоныя колеры так беспамылкова пазнаюцца, чаму яго прызналі геніем.

Звярніце ўвагу таксама на артыкул пра неканвенцыйнае каханне народнага паэта Беларусі Пятра Глебкі. У юнацтве ў яго, мусіць, была венерычная хвароба, у выніку чаго ён не мог мець дзяцей. Гэты факт моцна паўплываў на яго адносіны з жонкай Нінай. Усё ў іх склалася незвычайна, але гэта было шчырае і моцнае каханне.

Веганам не рэкамендуецца артыкул пра традыцыйныя беларускія кумпякі аўтарства доктара гісторыі Алеся Белага.

Кніганошы: як кантрабанда ўзгадавала народ.

Сучасным беларускім культуртрэгерам будзе цікава пачытаць пра тых гістарычных кніганошаў, якія неслі сваім суайчыннікам асвету і роднае слова. Пра іх напісаў гісторык Сяргей Астанковіч з Крычава.

Як працуе Азія і што не так з Кітаем — гэта пераказ кнігі How Asia Works Джо Стадвэла.

Колькі ваяроў насамрэч білася пад Оршай? Калі вера ў перамогу над незлічонымі маскоўскімі ордамі для вас святая, не чытайце мой артыкул, папярэджвае кандыдат гістарычных навук Алесь Казакоў.

Каго называлі літоўскім Геркулесам, расказвае Андрэй Шпунт.

А пра рабаванні, згвалтаванні і нават крадзеж адзення з труны, пра Мінск крымінальны пры Сталіне сабраў архіўныя матэрыялы Зміцер Дрозд.

Цяжка рабіць выбарку: у «Нашай гісторыі», як заўсёды, няма «прахадных» тэкстаў.

«Ішлі валы дарогаю, ды ўсе крутарогі…» Не кожны з ходу дасць адказ на пытанне: што гэта за жывёла такая — вол.

Беларусы-чакарэра. Як нашы суайчыннікі багацелі ў Аргенціне, расказвае Сяргей Шабельцаў.

Дзяржава Латгалія. У 1918-м Глыбокае і Браслаў маглі стаць часткай дзяржавы балтыйскіх немцаў.

Слонімскі дзетдом: недзіцячыя выпрабаванні.

Аканіцы расчыняліся, у вёдрах танчыла вада. Палтэргейст, якому не далі рады ні царква, ні НКВД…

Ну і нашы коміксы, на якія дзеці западаюць.

Вось змест:

Пытайцеся часопіс у шапіках і крамках «Белсаюздруку» або на поштах. А таксама вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах:

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Symbal.by (пр. Машэрава, 18)

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, пр. Незалежнасці 58)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня» (Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Вільня

Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы. 

Варшава

Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska).

Нагадваем, што часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісны індэкс 00469

Вы ж ведаеце, што на 2019 год ужо можна падпісвацца. Падпісны індэкс 00469. Прычым па падпісцы часопіс абыходзіцца танней, чым у крамах і кіёсках.

Якія прынцыпы часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0