Фота СК

Фота СК

Здарэнне адбылося каля 10:50. 41-гадовы кіроўца на Nissan Pathfinder рухаўся па вуліцы Агарэнкі ў кірунку вуліцы Свірыдава. Вылецеў з дарогі і ўрэзаўся ў ліхтарню.

У выніку ДТЗ 45-гадовы брат кіроўцы, які ехаў на пярэднім пасажырскім сядзенні, памёр на месцы здарэння. Кіроўца шпіталізаваны.

Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці ў дачыненні кіроўцы заведзена справа па ч.2 арт.317.

Сведкаў здарэння просяць звярнуцца ў Следчы камітэт па тэлефонах (80232) 69-30-77, (8044) 763-64-12.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0