Фота Надзеі Бужан
У вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах трэба ўвесці курс, які тлумачыць, што такое карупцыя.
Пра гэта заявіў генпракурор Аляксандр Канюк на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў, адказваючы на пытанне дэпутатаў аб мерах па барацьбе з карупцыяй, інфармуюць »Мінск-Навіны».
Сярод іншых прапаноў - увядзенне адміністрацыйнай адказнасці юрыдычнай асобы за атрыманне хабару супрацоўнікам гэтай арганізацыі.
— Калі чыноўнік бярэ хабар, то вінаваты не толькі ён, а ўся сістэма, дзе ён працуе, — адзначыў Аляксандр Канюк. - І адказваць за правапарушэнне павінен не толькі хабарнік, але і кіраўніцтва.
Таксама плануецца забараніць хабарнікам займаць кіруючыя пасады ў прыватных арганізацыях пасля адбыцця тэрміну пакарання і кампенсацыі матэрыяльнага ўрону. Зараз гэта тычыцца толькі работнікаў дзяржструктур. Акрамя таго, будзе працягвацца праца па ўдасканаленні закупак.





