Дзяржаўная тэлекампанія Alabama Public Television у штаце Алабама (ЗША) адмовілася выпускаць у эфір эпізод дзіцячага мультсерыяла «Артур» пра аднаполае вяселле герояў, паведамляе The Guardian.

Праграмны дырэктар канала Майк Макензі палічыў, што паказ кахання паміж аднаполымі персанажамі з'яўляецца непрымальным для дзяцей. Ён заявіў, што трансляцыя эпізоду «падарвала б давер» бацькоў да канала: «Дзецям дазваляюць глядзець APT без нагляду. Мы ведаем, што дзеці, маладзейшыя за мэтавую аўдыторыю «Артура», таксама глядзяць шоу».

Аднаполыя шлюбы дазволены ў Алабаме з 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0