Аўкцыён на права забудовы ўчастка ў 0,43 гектара на Інтэрнацыянальнай праходзіў на мінулым тыдні. На зямлю прэтэндавалі мінімум сем удзельнікаў. Аўкцыён выйграла кампанія «ВильнюсСтрой», прапанаваўшы суму ў 4,5 мільёна рублёў (у 16 разоў больш пачатковга кошту), паведамілі інфармаваныя крыніцы. У «ВильнюсСтрое» не сталі адмаўляць гэтую інфармацыю, але больш поўны каментар кампаніі аператыўна атрымаць не ўдалося.

Фота: іnvestatlas.minsk.gov.b

Фота: іnvestatlas.minsk.gov.b

Па ўмовах аўкцыёну на ўчастку трэба пабудаваць грамадскі цэнтр плошчай да 10 тысяч квадратных метраў. Не менш за 35% павінна займаць культурна-забаўляльная частка, яшчэ не менш за 35% — гандлёва-бытавая, не больш за 30% — падземны паркінг.

Адзначым, што побач — на скрыжаванні Валадарскага і Гарадскога Вала — кампанія «ВильнюсСтройИнвест» плануе будаўніцтва гатэля.

Мяркуецца, што гатэль будзе такім. Фота з сайта minsknews.by

Мяркуецца, што гатэль будзе такім. Фота з сайта minsknews.by

«ВильнюсСтрой» існуе з 2010 года. Яна вядомая ў першую чаргу як забудоўшчык ЖК «Сталічны» на Ціміразева. Дырэктарам структуры з'яўляецца Мікалай Якалцэвіч. На сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ён значыцца гульцом аматарскай хакейнай каманды «Міф-Сем пагоркаў». У ёй у тым ліку гуляюць былыя зоркі беларускага хакея — Сяргей Стась, Аляксандр Радзінскі і Дзмітрый Панкоў. А раней за гэтую каманду разам з Якалцэвічам выступаў і Дзмітрый Баскаў — гендырэктар мінскага «Дынама» і трэнер «Грыфонаў», за якіх гуляе Мікалай Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0