Летнік ладзіцца штогод. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Уладзімер Арлоў, Адам Глобус, Максім Жбанкоў, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Гана Севярынец ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Удзельнікаў школы чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера: выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячаў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы; новыя знаёмствы. Падчас правядзення летніка, у Бычках таксама адбудзецца вечарына памяці Васіля Быкава з удзелам беларускіх грамадскіх і культурніцкіх дзеячаў.

Умовы

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы і ў самой сядзібе.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 14 чэрвеня.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0