Трэцяя лінія мінскага метрапалітэна прыме пасажыраў толькі ў 2020 годзе. Запрацуюць станцыі «Кавальская слабада», «Вакзальная», «Плошча Багушэвіча» і «Юбілейная».
Тым часам будаўніцтва станцый сканчваецца. Пільныя мінчукі заўважылі, што знік плот на месцы, дзе адкрыецца «Юбілейная» (на Юбілейнай плошчы трэцяя лінія метро перасякаецца з «Фрунзенскай»).
Можна прайсці наскрозь і пабачыць, як рабочыя ўкладваюць плітку.
Пакуль прыбраны яшчэ не ўвесь плот. Дый праехаць па перакапанай вуліцы Мельнікайце нельга. Рух па-ранейшаму дазволены толькі на Кальварыйскай і Раманаўскай слабадзе.
Так выглядала скрыжаванне ў 2014 годзе, да пачатку будоўлі.





