З 20 мая ў абароце з'явіліся абноўленыя банкноты наміналам 5 і 10 рублёў. Яны надрукаваныя на прадпрыемстве «Гознак» у расійскай Пермі.
Пры гэтым беларускія папяровыя грошы ўзору 2009 года рабіліся ў Брытаніі.
Чаму так?
Адказ выглядае даволі празаічным, яго даў нам прэс-сакратар Нацыянальнага банка Аляксандр Цімашэнка.
«Падобныя замовы выконваюцца па конкурсе. Адпаведна, у Расіі прапанавалі больш выгадныя ўмовы», — патлумачыў ён.





