Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце забойства даішніка ў Магілёўскай вобласці па арт.362 (забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку).
Следчыя сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі міліцыі і экспертамі працуюць на месцы здарэння з мэтай высвятлення абставінаў здзяйснення злачынства. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.
Ход расследавання крымінальнай справы знаходзіцца на асабістым кантролі старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча.
Чытайце таксама: У Магілёве невядомыя на расійскіх нумарах выкралі і забілі 23-гадовага інспектара ДАІ





