У красавіку 2019 года ў пракуратуру Хоцімскага раёна звярнуўся работнік мясцовага райпа па пытанні правільнасці налічэння яму заработнай платы.

Пракуратура высветліла, што супрацоўнікі Хоцімскага райпа на працягу 2018 года і некалькіх месяцаў 2019 года па ўказанні кіраўніцтва ў канцы кожнага справаздачнага месяца афармлялі заявы на адпачынак без захавання заробку тэрмінам на 1-3 дні. Пры гэтым у гэтыя дні яны выходзілі на працу.

Пракуратура раёна даручыла Хоцімскаму РАУС арганізаваць праверку.

Як аказалася, старшыня праўлення Хоцімскага райпа для выхаду на бясстратную працу і стварэння бачнасці фінансавага дабрабыту прадпрыемства, з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў арганізаваў і пад пагрозай звальнення прымушаў падначаленых яму работнікаў (больш за 150 чалавек) пісаць заявы на адпачынак.

Завялі крымінальную справу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна