Сёння днём на вуліцы Падольнай у Гродне ў кювеце апынуўся грузавы ГАЗ, піша autogrodno.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, непадалёк ад АЗС вяліся працы па акультурванні тэрыторыі, куды на грузавіку прывезлі чарназём. У нейкі момант кіроўца не заўважыў яр за сабою, машына скацілася і перакулілася.

Кіроўца не змог адразу пакінуць салон грузавіка.

Грузавік выцягнулі з кювета з дапамогай спецтэхнікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна