Пасля прэзідэнцкіх выбараў працэс пераходу парафій у Праваслаўную царкву Украіны прыпыніўся, заявіў мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній.
«Сапраўды працэс пераходу парафій крыху прыпыніўся, але я веру, што з часам гэта зноў будзе адноўлена», — сказаў ён у інтэрв'ю ВВС Україна.
Мітрапаліт Епіфаній дадаў, што ёсць шмат парафій, якія чакаюць, вызначаюцца, і будуць пераходзіць у ПЦУ паступова.
Ён таксама распавёў пра размову з новаабраным прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
«У мяне склалася станоўчае ўражанне, што і ў будучыні дзяржава не будзе ўмешвацца ва ўнутраныя справы царквы. І мы будзем разам, падтрымліваючы адзін аднаго, будаваць украінскую дзяржаву, дзе будзе зацвярджацца і памесная Украінская праваслаўная царква», — рэзюмаваў Епіфаній.





