У Беларусі павінны перапрацоўваць 50—60% адкідаў і актыўней выкарыстоўваць у вытворчасці другасную сыравіну. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання Студэнцкай вёскі, паведамляе БелТА.

Ілюстрацыйны здымак.

Ілюстрацыйны здымак.

У вёсцы кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі новую кухню і сталовую, дзе будуць харчавацца ўдзельнікі Еўрапейскіх гульняў. Убачыўшы, што іх плануюць карміць з аднаразовага пластыкавага посуду, Лукашэнка абурыўся.

«Хопіць гэтага пластыку. Мала таго, што труцім людзей, дык яшчэ і засмечваем прыроду. Наша сінявокая хутка ператворыцца ў хлам. Таму трэба заканчваць, — запатрабаваў ён. — У нас жа паперы — колькі хочаш, шкла — колькі хочаш, дзяваць няма куды. Трэба вырабляць. Няхай гэта будзе даражэй, але чалавек будзе разумець, што лішніх дзесяць капеек заплаціў, але здаровы будзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?