Яе ўчынак выклікаў палярныя ацэнкі. Колькасць дызлайкаў у Ютубе перавышае лічбу падабаек.
Ніна Савельева выканала эратычны танец проста пад Трыумфальнай аркай у Магілёве.
20-метровае збудаванне ўпрыгожваюць барэльефы ордэнаў, якія Магілёўская вобласць атрымала ў савецкі час ад маскоўскіх уладаў: ордэн Айчыннай вайны І ступені і ордэн Леніна. З абодвух яе бакоў размешчаны надпіс «Стваральнікам Магілёва ў гонар 750-годдзя горада». У падмурак аркі заклалі капсулу з пасланнем нашчадкам.
Грошы на пабудову аркі збіралі ад людзей і прадпрыемстваў горада.