Блізкі да новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ўкраінскі алігарх Ігар Каламойскі заявіў, што прэзідэнт Пятро Парашэнка прайграў прэзідэнцкія выбары ва Украіне, таму што ў яго не было тэлеканала «1+1».

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю «Bihus.info».

«Парашэнка хацеў забраць сабе 1+1, але ён прайграў выбары, таму што ў яго не было 1+1. Яму ўсе гаварылі з яго атачэння, Кананенка, Луцэнка, а як ты збіраешся на выбары, калі твой электарат плюсы глядзіць?», — заявіў алігарх.

Паводле яго слоў, мірыцца з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам ён не збіраецца.

Акрамя таго алігарх распавёў, што разам з кіраўніком МУС Украіны Арсенам Авакавым на прэзідэнцкіх выбарах заўзеў «супраць Пеці». Паводле яго слоў, яны ўвесь час з Авакавым камунікуюць.

«Я святкаваў перамогу (Зяленскага — Рэд.) Двойчы. 31 сакавіка і 21 красавіка», — заявіў Каламойскі.

Канал «1+1» — буйнейшы ва Украіне. Ён у складзе аднайменнай медыягрупы належыць Ігару Каламойскаму. Атачэнне Пятра Парашэнкі абвінавачвала папулярны канал у чорным піяры супраць прэзідэнта Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0