Аляксандр Лукашэнка павіншаваў імператара Японіі Нарухіта з узыходжаннем на імператарскі трон, паведамляе БелТА.

«Перакананы, што з Вашай падтрымкай беларуска-японскія адносіны будуць і ў далейшым паспяхова развівацца на карысць абедзвюх краін. Буду рады ўсталяваць і падтрымліваць з Вашай Высокасцю кантакт для абмеркавання перспектыў двухбаковага ўзаемадзеяння і пытанняў міжнароднага парадку дня, накіраваных на пабудову бяспечнай і ўпэўненай будучыні для нашых дружалюбных народаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы таксама накіраваў пасланне былому імператару Акіхіта, адзначыўшы, што ў Беларусі з вялікай павагай і разуменнем успрынялі яго рашэнне адрачыся. «Для мяне было вялікім гонарам і задавальненнем падтрымліваць з Вамі кантакты на працягу мінулых гадоў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0