Сяргей Сівадзедаў

Сяргей Сівадзедаў

Міністр сувязі Беларусі Канстанцін Шульган заявіў на прэс-канферэнцыі 2 мая, што не мае звестак пра лёс генеральнага дырэктара «Белтэлекам», паведамляе Радыё Свабода

На пытанне аб звестках пра затрыманне Сяргея Сівадзедава, якое нібыта адбылося каля тыдня таму ў сувязі з карупцыйнай справай, Шульган адказаў:

«Зразумела, што пытанне хвалюе многіх. Афіцыйнай інфармацыі ў мяне на гэты момант няма».

Раней каментаваць звесткі пра Сівадзедава адмовіліся і Следчы камітэт, і Камітэт дзяржаўнай бяспекі — інфармацыю не пацьвярджалі і не абвяргалі. У «Белтэлекаме» адказвалі, што Сівадзедаў нібыта «на бальнічным».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0