Прэм'ер Іспаніі сацыяліст Педра Санчэс. Фота Ройтэрз.
Адзінства Іспаніі, спадчына дыктатуры Франка і гендарныя пытанні — вось галоўныя тэмы выбарчай кампаніі ў Іспаніі. Лявіца і правіца ідуць упоравень, перамогу могуць вызначыць долі працэнта.
Справа да хрысціянска-дэмакратычнай Народнай партыі і праваліберальных «Грамадзян» дадалася ультраправая партыя Vox. Ультраправыя ўпершыню пасля падзення дыктатуры Франка стануць значнай сілай у парламенце. Як чакаецца, яны набяруць больш за 10% галасоў.
Злева найбольш галасоў, меркавана, набярэ Сацыялістычная партыя прэм'ера Педра Санчэса. У кааліцыю з ёй гатовы ўвайсці крайне левы рух Podemos.
Аднак левыя наўрад ці змогуць сфарміраваць урад без падтрымкі каталонскіх ды іншых рэгіянальных партый. А чаму каталонцы падтрымліваюць левых? Бо тыя мякчэй ставяцца да руху за незалежнасць Каталоніі. Правыя ж настроеныя рашуча: душыць і не размаўляць.
Правыя выступаюць за працяг ушанавання памяці генерала-дыктатара Франка, левыя хочуць гэта спыніць.
Нарэшце, левыя выступаюць за пра-гендарную палітыку, больш правоў для ЛГБТ. Правыя — супраць.
Як паказваюць сацыёлагі, і правыя, і левыя карыстаюцца падтрымкай прыкладна 42% выбарцаў, рэшту галасоў могуць разабраць нацыянальныя і рэгіянальныя партыі.