Урад Шатландыі плануе правесці рэферэндум аб незалежнасці да мая 2021 года. Пра гэта заявіла першы міністр урада Шатландыі Нікола Стэрджэн, паведамляе Reuters.

«Выбар паміж Brexit і Шатландыяй як незалежнай еўрапейскай нацыяй павінен быць вызначаны яшчэ пры кадэнцыі гэтага парламента», — сказала Стэрджэн.

Першы міністр дадала, што закон, які будзе рэгуляваць правядзенне рэферэндуму, прымуць да канца 2019 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна