Дэпутат і гісторык Ігар Марзалюк стане вядучым новага шоу на СТБ. Канал вырашыў выкарыстоўваць харызму Марзалюка, чыя эмацыйная рэакцыя на выступ Аляксандра Лукашэнкі стала хітом у інтэрнэце. Пра гэта паведамляе тэлеканал.

— Яго рэакцыя стала сапраўдным інтэрнэт-мемам. У тым, што гэта не пастановачныя кадры, хутка змогуць пераканацца гледачы нашага канала, — распавяла журналіст СТБ Вольга Коршун. — Мы вырашылі выкарыстаць харызму і неабыякавасць дэпутата і запрасілі яго ў якасці вядучага нашага новага праекта. Прэм'ера ўжо зусім хутка. У цэнтры ўвагі — самыя вострыя палітычныя і эканамічныя тэмы, так што без эмоцый дакладна не абыдземся.

У каментары БелаПАН Марзалюк паведаміў, што гэта будзе ток-шоу, у аснове якога ляжыць канцэпцыя «беларускага свету».

«Мы будзем паказваць беларускі свет, прамаўляць сэнсы нашай вялікай беларускай традыцыі ад мінулага да сучаснасці. Паказваць Беларусь такой, якой яна ёсць, шматграннай, таленавітай і разнастайнай. Беларускае сэрца і IT-тэхналогіі, беларускае сэрца і кропкі росту, беларускае сэрца і наша мадэль эканомікі, заснаваная на справядлівасці. Беларуская ідэнтычнасць і яе месца ў еўрапейскай ідэнтычнасці», — распавёў палітык.

Здымкі адбываліся ў Мірскім замку.

Першы выпуск праграмы меркавана выйдзе ў чацвер, 25 красавіка, у 20:30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0