У Гомелі затрымалі 33-гадовага жыхара Буда-Кашалёўскага раёна. Мяркуецца, што ў сакавіку за адзін тыдзень ён здзейсніў 3 злачынствы.

Ноччу 19 сакавіка мужчына збіў 33-гадовую жанчыну недалёка ад прыпынку «Універсітэт». Праз некалькі дзён, 25 сакавіка, знаходзячыся на Сельмашы, ён здзейсніў хуліганскія дзеянні ў дачыненні да яшчэ адной дзяўчыны. Тым жа вечарам ля кар'ера на праспекце Касманаўтаў ён згвалціў выпадковую жанчыну.

Мужчыну затрымалі. Аднак не выключана, што ахвяр магло быць значна больш.

Калі вам вядома пра супрацьпраўныя дзеянні гэтага чалавека, просім паведаміць інфармацыю ў Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта па тэлефонах: 8 (029) 129-75-89, 8 (0232) 69-31-23.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0