Указ прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб спрошчанай выдачы пашпартоў жыхарам самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» не набліжае бакі да спынення агню, гаворыцца ў паведамленні каманды абранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Facebook.

«Указам аб выдачы расійскіх пашпартоў грамадзянам Украіны, якія знаходзяцца на часова непадкантрольных нашай краіне тэрыторыях, Расійская Федэрацыя прызнала сваю адказнасць у якасці дзяржавы-акупанта», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што Украіна будзе рабіць усё, што ад яе залежыць, каб абараняць і аказваць дапамогу ўкраінскім грамадзянам, якія знаходзяцца на акупаваных тэрыторыях.

«Украіна таксама разлічвае на падтрымку міжнароднай супольнасці ў пытанні абароны інтарэсаў, правоў і свабод украінскіх грамадзян на часова акупаваных тэрыторыях і разлічвае на ўзмацненне дыпламатычнага і санкцыйнага ціску на Расію», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0