У пад'ездзе дома №9 мікрараёна Палессе (6 «А») увечары 23 красавіка знайшлі скрынку. На месца прыехалі пажарныя і міліцыя.

Як стала вядома ranak.me, у першым пад'ездзе шматпавярховіка выявілі безгаспадарную кардонную скрынку. На месца выклікалі супрацоўнікаў МНС і міліцыі. У мэтах бяспекі жыхароў папрасілі пакінуць свае кватэры.

Адкрыўшы скрынку, сілавікі нічога небяспечнага ўсярэдзіне не выявілі. Падобна, нехта проста сабраў у ёй будаўнічае смецце. Жыхарам дазволілі вярнуцца ў кватэры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна