З-за знойдзенага днём 24 красавіка снарада побач з Відамлянскай сярэдняй школай былі эвакуіраваны навучэнцы, работнікі і будаўнікі, якія працавалі на яе тэрыторыі, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

На артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны наткнуліся падчас рамонту каналізацыі: яго знайшлі ў катлаване за 12 метраў ад будынка ўстановы адукацыі. Са школы эвакуіравалі 133 вучня і 20 работнікаў. Небяспечную зону таксама пакінулі восем будаўнікоў.

На месца выязджала сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5526.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна