Сёння, 24 красавіка, у Брэсце распачаліся суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі затрыманы 12 і 14 красавіка, піша spring96.org.

Першым судзілі Віталя Казака. Яго вінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у шэсці 14 красавіка. Сваю віну Казак не прызнаў. Вынік — 30 базавых велічынь (765 рублёў) за парушэнне артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Віктар Сэндэр, які быў затрыманы АМАПам пасля шэсця 14 красавіка, аштрафаваны на 5 базавых (127,5 рублёў) па тым жа артыкуле. Абодвух актывістаў судзіў суддзя Ленінскага суда Дзмітрый Шурын. Сведкамі, як заўсёды, выступілі міліцыянты Ленінскага РАУС.

Пасля абеду прайшлі працэсы над Алегам Вялавым і Дзмітрыем Андрасюком.

Алег Вялаў прызнаны вінаватым і аштрафаваны на 25 базавых (637,5 рублёў).

Дзмітрыю Андрасюк — штраф у 40 базавых (1 020 рублёў). Сам Андрасюк на абвяшчэнні рашэння не быў — суддзя выдаліў яго з залі за парушэнне парадку і непавагу да суду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна