Алена Анісім.

Алена Анісім.

«Ён пасля падышоў да мяне разам з усёй сваёй світай і папрасіў прабачэння. Калі Аляксандр Лукашэнка стаў выходзіць з Авальнай залы, многія да яго адразу падбеглі. Я не падыходзіла, проста чакала, калі ён выйдзе. А ён падышоў да мяне і сказаў: «Я ж ведаю, што ты Лена, а мне сказалі, што я цябе Таняй назваў!». І папрасіў прабачэння.

Сказаў, што ў яго была дзяўчына Таццяна, якую ён кахаў. І паціснуў мне руку. А я тут жа адказала: атрымліваецца, я трапіла ў шэрагі вашых любімчыкаў? Лукашэнка адказаў: ну не ворагаў жа!

Агаворкі, вядома, ва ўсіх бываюць, іншы раз і не заўважыш. Але ўвагу Лукашэнкі на гэты момант звярнулі, і ён палічыў неабходным папрасіць прабачэння».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна