24 красавіка святкуе 75-годдзе Зянон Пазняк. Правільна ён дзейнічаў ці памылкова — пра гэта спрачаліся аналітыкі і будуць спрачацца гісторыкі. Адно бясспрэчна: без Пазняка немагчыма ўявіць беларускую гісторыю найноўшага часу

Старэйшае пакаленне памятае раскацістае «Дэпутат Пазняк!» у зале Вярхоўнага Савета, шматтысячныя акцыі на мінскіх праспектах. Пазняк дагэтуль палярызуе: адны лічаць яго прарокам, да якога нацыя яшчэ не дарасла, другія — папулістам і дэмагогам, трэція — этнічным нацыяналістам-фундаменталістам. Пазняк ужо чвэрць стагоддзя не жыве ў краіне, але нават Лукашэнка згадваў яго, не называючы імя, у апошняй «Вялікай размове».

Для маладзейшага пакалення Пазняк — больш легенда, чым рэальная асоба. Што ж пішуць у сацсетках людзі розных пакаленняў?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна