Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Краіны, якія вінавацяць Турцыю ў генацыдзе і ігнараванні дэмакратыі, самі стаяць за ўсімі вядомымі фактамі масавых забойстваў і катаванняў, лічыць турэцкі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган. Яго словы прыводзіць у твітары агенцтва Anadolu.

«Ніводная краіна, якая выступае з правакацыйнымі заявамі аб так званым генацыдзе армян, не імкнецца адстаяць праўду», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён закрануў тэму генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе, ахвярамі якога, па розных падліках, сталі ад 500 тысяч да мільёна чалавек. «Сусветная супольнасць выдатна ведае аб тым, што за генацыдам у Руандзе стаяць французы (…). І сёння той жа Парыж спрабуе вучыць Турцыю гісторыі», — заўважыў Эрдаган.

Францыя афіцыйна прызнала генацыд армянаў у 2001-м. Да гэтага, у 1915 годзе, яна разам з Вялікабрытаніяй і Расіяй першай асудзіла дзеянні Асманскай імперыі на сусветным узроўні. У Францыі, па дадзеных Вікіпедыі, пражываюць 600 тысяч армян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0