Падчас паслання да парламента і народа Аляксандр Лукашэнка ўхіліста згадаў сітуацыю ў Курапатах.
«Грамадзянская супольнасць павінна сама варушыцца. Не толькі плакацца, што недзе крыжы знеслі. Няма ў вас большай праблемы! Вы разбярыцеся, хто гэтыя крыжы ставіў, хто ім дазваляў. Добра, гэта асобная размова».
Нагадаем, 4 красавіка супрацоўнікі Бараўлянскага лясгаса пачалі зносіць і вывозіць крыжы ў Курапатах. Гэта 70 крыжоў, якія Зміцер Дашкевіч паставіў летам разам з іншымі актывістамі уздоўж лесу.
Гэтыя дзеянні выклікалі рэзкую крытыку інтэлігенцыі, цэркваў і нават асобных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.





