Пакінуць усе праблемы дома і шукаць шчасця ў іншай краіне альбо спрабаваць дамагчыся поспеху на радзіме? Гэта пытанне актуальнае і для тых, хто толькі абірае месца навучання, і для ўчорашніх выпускнікоў універсітэтаў. Якія магчымасці чакаюць беларусаў з замежнымі дыпломамі дома і ў Еўропе? І ці рэалістычна для Беларусі сёння цыркуляцыя розумаў?

Абмяркуем гэтыя пытанні на дыскусіі: «Зʼехаць нельга застацца. Дзе паставім коску?»

Удзельнікі:

- Андрэй Дынько, шэф-рэдактар партала «Наша Ніва», рэдактар часопіса «Наша гісторыя», 

- Францішак Вячорка, крэатыўны дырэктар беларускай службы «Радыё Свабода», кансультант Агенцтва ЗША па глабальных мэдыя,

- Іван Шыла, саўладальнік кампаніі «Чысты кіт»,

- Арцём Шрайбман, палітычны аглядальнік TUT.BY, у 2018 годзе скончыў магістратуру ў Брытаніі і вярнуўся ў Беларусь. 

Мадэратар — Вадзім Мажэйка, аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (BISS).

Чакаем вас 28 сакавіка ў 19.00, гатэль Crowne Plaza Minsk. Уваход вольны! 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна