Маю гонар абвесціць пра новы нумар «Нашай гісторыі».

Што мне асабіста было сама цікава і сама складана рыхтаваць: гэта артыкул пра Юрыя Андропава. Ці разваліўся б СССР, каб гэты шэф КГБ пражыў даўжэй? Столькі малавядомых біяграфічных фактаў пра гэтага чалавека.

Што мяне ўразіла і многіх уразіць: пра нашчадкаў прусаў пад Лідай. Я для сябе адкрыў, што Пеляса і балцкі анклаў вакол яе ў Воранаўскім раёне, гэта не нашчадкі літоўцаў, а прусаў, выведзеных у палон Кейстутам. І вось яны то не асіміляваліся. Гэты артыкул напісаў найлепш спецыяліст па літоўцах Беларусі кандыдат гістарычных навук Юрый Унуковіч.

«Ехалі, маліліся, не верылі ў тое, што бачылі» Я надта люблю «жывую гісторыю» — вельмі асабістыя, заўсёды цёплыя ўспаміны, якія нам дасылаюць старэйшыя людзі. Гэтым разам — настаўніца са Смаргонскага раёна Яўгенія Кулевіч.

За што я вельмі рады — гэта за артыкул пра дзіцячыя гульні 1960-х, 70-х і 80-х. Святлана Курс успамінала і апісала.

Што некаторыя будуць крытыкаваць: падборку пра дзяцей дзеячоў беларускага руху. Бацькі былі вялікімі людзьмі. А як склалася жыццё дзяцей? 

Душэўная гутарка з Алесяй Луцкевіч пра дзеда Антона і тату Юрку. «Я чытала перапіску спецслужбаў і разумела, што нас увогуле не павінна было быць», — кажа яна. Такі эпізод: нават пры саветах тата 25 Сакавіка браў яе за руку, і яны неслі гваздзікі на месца пакарання Каліноўскага.

Навуковае адкрыццё ў нумары — гэта біяграфія Майсея Гутмана. Радны БНР быў, а пра ягоны далейшы лёс ніхто раней не пісаў. Яго раскапаў кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі. 

Грунтоўна — пра загадку партрэта Януша Радзівіла. Гэта быў чалавек, які бачыў нашу краіну ў саюзе не з Расіяй ці Польшчай, а са Швецыяй. Але нас тут цікавіць, уласна, яго партрэт, які цяпер акурат выставілі, рэстаўраваны, у Мастацкім музеі.

Многія ацэняць: калекцыя паштовак да 8 Сакавіка, як яны мяняліся цягам стагоддзя, ад рэвалюцыйных да капіталістычных.

Дзеці Дэ Голя і дзеці Мітэрана: як рознілася асабістае жыццё двух вялікіх французскіх прэзідэнтаў.

Ну і на аматара: палтэргейст у Барысаве — з’ява, зафіксаваная міліцыяй, якая дагэтуль не атрымала фізічнага тлумачэння.

Цяжка рабіць выбарку: у «Нашай гісторыі», як заўсёды, няма «прахадных» тэкстаў. Аляксандр Пашкевіч — аб Польска-савецкай вайне; Алесь Белы — пра шчупака; Віталь Чырвінскі — пра генерала Вайцяхоўскага; Андрэй Вашкевіч — стоп-фэйк пра адно фота; Віктар Лютынскі — пра Рагвалодаў камень; настаўнік з Камянеччыны Аляксей Шумер — пра сувенір остарбайтара… Ну і нашы адборныя коміксы. Вось змест:

Пытайцеся часопіс у шапіках і крамках «Белсаюздруку» або на поштах. А таксама вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах:

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Symbal.by (пр. Машэрава, 18)

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, пр. Незалежнасці 58)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня» (Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Правільная кніга» (Куйбышава 13, каля рынку)

«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Вільня

Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы. 

Варшава

Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska).

Нагадваем, што часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісны індэкс 00469

Вы ж ведаеце, што на 2019 год ужо можна падпісвацца. Падпісны індэкс 00469. Прычым па падпісцы часопіс абыходзіцца танней, чым у крамах і кіёсках.

Якія прынцыпы новага часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?