Прадстаўнік ад Беларусі ўкраінец Alekseev у мінулым годзе заняў у паўфіналах 37-е месца, стаўшы найгоршым прадстаўніком краіны на Еўрабачанні, фота Вадзіма Заміроўскага
Белтэлерадыёкампанія заявіла пра прыём заявак на «Еўрабачанне-2019». Яны будуць прымацца ў электронным выглядзе да 31 студзеня.
Вынікі адборачнага тура будуць падведзены членамі фокус-групы 4 лютага, якія большасцю галасоў вызначаць дзесяць фіналістаў.
Фінал пройдзе не пазней за 8 сакавіка ў прамым тэлевізійным эфіры ў форме шоу. Пераможца фіналу вызначыцца шляхам падсумоўвання балаў, выстаўленых членамі прафесійнага журы кожнаму ўдзельніку. Галасаванне журы будзе праводзіцца публічна.
«Еўрабачанне-2019» пройдзе ў Тэль-Авіве 14-18 мая.