На паказах фільма «Адзін дома» па-беларуску не было вольнага месца, таму ладзіцца дадатковы паказ.

11—13 студзеня ў Мінску прайшлі паказы фільма «Адзін дома» па-беларуску. Кінатэатры «Масква» і velcom cinema былі запоўненыя ахвочымі паглядзець вядомую стужку на роднай мове.

Агулам прыйшло каля 2500 чалавек — гэта максімальная ўмяшчальнасць кінатэатраў.

Але многім людзям не хапіла месца, таму арганізатары — праект «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom — ладзяць дадатковы паказ.

«Адзін дома» па-беларуску можна будзе паглядзець у гэтую нядзелю, 20 студзеня, а 16:50 у кінатэатры velcom cinema (ГЦ «Дана Мол»).

Квіткі можна набыць анлайн

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0