Для здымак вядучая «Пяшчотнага рэдактара» адмыслова прыехала ў Мінск.

У інтэрв'ю Ціма Беларускіх упершыню называе сапраўднае прозвішча і расказвае пра бацькоў. Насамрэч яго завуць Цімафей Марозаў.

Тата Цімафея — былы вакаліст опернага тэатра, які паўгода таму па запрашэнні з'ехаў у Індыю: там ён будзе выкладаць мясцовым дзеткам вакал.

Маці рэпера працавала настаўніцай флейты. Зараз яна знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку і жыве з іншым мужчынам. Жанчына плануе, што ў будучыні ўладкуецца выкладаць музыку ў дзіцячы дом, хоць старэйшы сын і прапаноўвае ёй не працаваць зусім: на сёння Цімафей можа цалкам забяспечыць яе жыццё.

Сам хлопец з 15 год рабіў распаўсюджвальнікам аб'яў, прадаўцом марозіва, афіцыянтам і нават грузчыкам. Падчас навучання ў музычным каледжы, па яго словах, мог зарабіць за дзень да 50 даляраў, граючы ў пераходах Мінска на віяланчэлі.

Хлопец скончыў 9 класаў школы, пасля кінуў каледж. Пра планы на вышэйшую адукацыю адказвае няўпэўнена: «Можа, пайду вучыцца на перакладчыка. Я ведаю нямецкую мову».

Псеўданім «Беларускіх» быў прыдуманы яшчэ ў 2016 годзе, каб прасоўваць нашу краіну ў СНД і не толькі. Марозаў называе сябе патрыётам, якому хочацца, каб пра Беларусь часцей згадвалі ў свеце.

«Тое, што я патрыёт, я выразна ўсвядоміў, калі вярнуўся з апошняга тура. Я вельмі сумаваў па Беларусі: тут кайфова. Нікуды з'язджаць адсюль я не планую: тут ёсць усё, каб рухацца далей».

Вядучая спрабавала задаваць рэперу і палітычныя пытанні, але на іх ён нічога ўцямнага не адказваў:

«Я, можа, і буду спяваць на больш сур'ёзныя тэмы, але яны будуць тычыцца больш людзей, а не дзяржавы. Палітыка мне не цікавая».

На пытанне Мінгалімавай, ці можа нехта з музыкаў крытыкаваць у Беларусі Лукашэнку, Беларускіх толькі выказаў здагадку: «Можа, толькі калі дома на дыктафон».

Сярод галоўных момантаў, якія трэба кожнаму ведаць пра Беларусь, Марозаў адзначыў: «Тут трэба сцерагчыся рэвізораў у грамадскім транспарце, тут шмат прадуктовых крам, дзе заўсёды можна купіць каўбасы. Ну, і ў Беларусі класна».

Наконт таго, ці свабоднае яго сэрца, музыка не адказаў ні «так», ні «не». Але падзяліўся, што непаўнагадовыя дзяўчаты пастаянна дасылаюць яму ў паведамленні ню-фотаздымкі. Для яго гэта «дзіка».

Дапісаць свой першы альбом музыка паабяцаў за студзень.

Рэп-зорка Ціма Беларускіх трымае першае і другое месца ў галоўным расійскім хіт-парадзе

Ціма Беларускіх і яго фанаты(-кі) ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?