Некалькі чалавек зараблялі вырабам беспілотных лятальных апаратаў (дронаў). Кліентаў шукалі ў інтэрнеце. З дапамогай такой тэхнікі ў тым ліку перамяшчалі кантрабандны тытунь цераз мяжу, паведамляе ТРК Гродна.

Следствам была зроблена праверачная закупка. Кошт аднаго дрона — 7200 даляраў, ён можа падняць да 20 кілаграм і перанесці на адлегласць да 10 км. Кіруюць такімі апаратамі дыстанцыйна —- праз ноўтбук і GPS-навігацыю. Падчас праверачнай закупкі прадаўца затрымалі.

Высветлена, што гэтая група людзей вырабляла дроны і меншай грузападымальнасці. Пасля затрымання былі выяўлены і пакупнікі грузавой тэхнікі. Сярод іх былі і тыя, хто перасоўваў цыгарэты праз мяжу ў краіны ЕС.

Распачата крымінальная справа па артыкуле «Замах на незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць». Удзельнікам злачыннай групы пагражае да 3 гадоў турмы кожнаму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна