Імя нашага выбітнага суайчынніка і знакамітага мысляра Саламона Маймана (1753-1800) заслужана займае месца сярод такіх выдатных філосафаў эпохі Асветніцтва, як Кант і Мендэльсон, Шылер і Гётэ. Але акрамя вялікай філософскай спадчыны Майман пакінуў нам і свае дзівосныя мемуары.

Гэта ўнікальны твор, якому няма роўных ані ў еўрапейскай, ані ў беларускай мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя, неацэнная крыніца па гісторыі побыту і нораваў Вялікага Княства Літоўскага.

Кніга выйшла пад рэдакцыяй кандыдата філасофскіх навук Антона Бархаткова ў перакладзе і з прадмовай Мітрафана Патоцкага.

У прэзентацыі возьмуць удзел філосафы Антон Бархаткоў і Павел Баркоўскі. 

РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0