«Белнафтахім» унёс прапановы па зніжэнні цэн на маторнае паліва на ўнутраным рынку. Пра гэта заявіў сёння старшыня канцэрна Андрэй Рыбакоў у ходзе наведвання ААТ «Нафтан», паведаміў канал «Беларусь-1»
«Калі фактычны кошт бараля нафты ў студзені 2019 года будзе захоўвацца ў дыяпазоне $ 52—55, разглядаецца зніжэнне кошту на адну капейку для дызельнага паліва і на дзве капейкі для бензіну. Таксама прадугледжваецца святочная зніжкавая кампанія», — адзначыў Андрэй Рыбакоў.
У 2018 годзе цэны на паліва мяняліся 27 разоў. Увесь час у бок павышэння.
Калі цэны на паліва знізяцца, гэта будзе першы такі выпадак ад 2011 года.





