Калядныя й навагоднія сьвяты стануць для многіх з нас часам цудоўных падарункаў. Акурат да іх рэдакцыя «Arche» прымеркавала вялікі распродаж часопісаў і кніг выдавецтва, добра зьменшыўшы на іх цэны.

Зьніжкі дасягаюць 65%. 

Усяго на распродаж выставілі 41 папяровае й 33 электронныя выданьні (у фарматах PDF і EPUB) на самую разнастайную, але перадусім гістарычную тэматыку. У электронным выглядзе прапануюцца рэдкія й папулярныя выданьні, папяровыя наклады якіх ужо скончыліся.

Некаторыя кнігі й часопісы выстаўляюцца на акцыю ўпершыню!Выданьні ў рамках прапановы можна заказаць на сайце Arche да 13 студзеня 2019 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0