Дарадца прэзідэнта ЗША Джон Болтан заявіў, што сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна стане магчымай толькі пасля вяртання Украіне маракоў і караблёў, захопленых ў Керчанскім праліве.
«Я не бачу ў агляднай будучыні перадумоў да такой сустрэчы, яна немагчымая датуль, пакуль (украінскія — Рэд.) караблі і экіпажы не будуць вызваленыя», — цытуе Болтана Reuters.
Раней прэзідэнт Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным праз захоп расіянамі ўкраінскіх караблёў у Керчанскім праліве.





