Амаль 6,5 тысячы рублёў пазычыў у 30-гадовай жыхаркі Магілёва прыяцель, але аддаваць не спяшаўся. Жанчыне прыйшлося звярнуцца ў міліцыю.
32-гадовы магілёвец на працягу года абяцаў, што аддасць доўг, як толькі ў яго з'явяцца грошы. Аднак іх усё не было.
Пазычыўшы, ён кляўся, што верне ўсё ў самыя кароткія тэрміны. Узяў банкаўскую карту, зняў неабходную суму, а пасля стаў знікаць. Нейкі час ён яшчэ спрабаваў падтрымліваць ілюзію зносін з сяброўкай, але праз некалькі месяцаў сустрэчы сталі рэдкімі, а адгаворкі ўсё больш непераканаўчымі.
Вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы па артыкуле «Махлярства ў буйным памеры».





