Каля рэстарана «Паедзем, паядзім» побач з Курапатамі 12 снежня былі затрыманыя сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец і актывіст Сяргей Анянкоў.
Павел Севярынец знаходзіўся ў ІЧУ на Скарыны, 20.
У выніку суд прысудзіў Севярынцу штраф памерам 49 базавых (1200,5 рубля), а Анякову — 38 базавых (931 рубель), паведамляе жонка Паўла Севярынца Вольга.





