Гродзенскія мытнікі спынілі ўвоз на тэрыторыю Беларусі 10 кілаграмаў гашышу. Грамадзяне Расіі спрабавалі перавезці наркотыкі ў паліўным баку «VolkswagenPassat» праз пункт пропуску «Брузгі».
Легкавы аўтамабіль, у якім знаходзіліся кіроўца і пасажырка, ішоў па «зялёным калідоры». Гродзенскія мытнікі прасканавалі аўтамабіль, пасля машыну агледзела кіналагічная служба.
У выніку было знойдзена 32 скруткі, упакаваных у палімерныя пакеты, агульнай вагой 10,5 кг. У адным са скруткаў знаходзілася чатыры брыкеты з гашышам. Астатнія скруткі з рэчывам цяпер знаходзяцца на экспертызе.





