vladivostok.bezformata.com
12 снежня жыхарка расійскага Благавешчанска распавяла пра тое, што яе 63-гадовай маці пасля аперацыі па выдаленні жоўцевага пухіра зрабілі перавязку пры дапамозе канцылярскага скотчу. Супрацоўнікі бальніцы патлумачылі гэта недахопам бінтоў і лейкапластыра, паведамляе govoritmoskva.ru
На наступны дзень галоўнага ўрача гарадской бальніцы звольнілі.
Як распавёў губернатар Амурскай вобласці Васілій Арлоў, сам галоўны ўрач цяпер знаходзіцца на бальнічным, імаверна, «хаваючыся ад неабходнасці вызваліць пасаду».





