uefa.com

uefa.com

Маскоўскі ЦСКА, які ўзначальваюць беларускія трэнеры Віктар Ганчарэнка і Аляксандр Ермаковіч, разграміў у Мадрыдзе ў матчы Лігі чэмпіёнаў «Рэал» з лікам 3:0 (галы забілі Чалаў, Шчэннікаў і Сігурдсан).

З аднаго боку «Рэал» гуляў паўрэзервам і датэрмінова гарантаваў сабе першае месца ў групе. З іншага боку — гэта дзеючы пераможца Лігі чэмпіёнаў. Аднак і ў Маскве, два месяцы таму, ЦСКА перамог таксама іспанцаў — 1:0.

На жаль, перамога не дазволіла армейцам прабіцца хаця б у Лігу Еўропы. «Вікторыя» выйграла сёння ў «Ромы» 2:1 і заняла трэцяе месца.

ЦСКА згуляў з «Вікторыяй» у гасцях унічыю, але прайграў дома.

Рэал — 12, Рома — 9, Вікторыя — 7, ЦСКА — 7.

У чацвер БАТЭ гуляе ў Лізе Еўропы ў гасцях з ПАОКам. У выпадку перамогі беларускі клуб выйдзе ў 1/16 фіналу турніру. Нічыя дае пропуск у наступны этап, калі «Відзі» не выйграе ў «Чэлсі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна