Літоўскія дэпутаты хочуць абавязаць студэнтаў, вучобу якіх аплачвае дзяржава, адпрацаваць у Літве не менш за 3 гады на працягу 10 гадоў, калі дзяржава дае ім працу па спецыяльнасці, паведамляе Delfi.

Такую папраўку да закона аб навучанні зарэгістравалі дэпутаты «Парадку і справядлівасці». У адпаведнасці з праектам, «студэнты, за навучанне якіх у Літве або за мяжой плаціла дзяржава, пасля заканчэння вучобы абавязаны адпрацаваць у Літве не менш за 3 гады на працягу 10 гадоў пасля заканчэння ВНУ, калі дзяржава дае ім магчымасць працаваць па спецыяльнасці, або ім давядзецца вярнуць грошы дзяржаве». Дзяржава гарантуе студэнтам, калі яны добра вучацца, бясплатнае навучанне за кошт дзяржбюджэту.

«Бываюць выпадкі, калі студэнт-бясплатнік, скончыўшы ВНУ, з'язджае за мяжу і не застаецца ў Літве, бо ў яго няма матывацыі, так ствараецца сітуацыя, пры якой за грошы Літвы рыхтуюць спецыялістаў для іншых краін», — адзначылі дэпутаты.

Па цяперашнім законе, студэнты-бясплатнікі пасля заканчэння вучобы могуць з'язджаць жыць і працаваць у любую краіну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна