Вадалазы пошукавай групы АСВОД сёння дасталі з возера Рукшанскае на Ушаччыне труп матацыкліста, паведамляе БелТА.

Жыхар вёскі Глыбачка Ушацкага раёна знік 5 снежня. Мужчына з'ехаў на рыбалку на матацыкле. Некалькі дзён яго шукалі і ў выніку недалёка ад берага на лёдзе знайшлі шапку зніклага. Па шапцы атрымалася вызначыць месца трагедыі. Цела мужчыны і матацыкл былі на глыбіні 8 метраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна